Шыфр
112Г000655
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1799 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Драўляная двух'ярусная званіца была пабудавана ў 1799 г. непадалёк ад уніяцкай Прачысценскай царквы. Званіца з'яўляецца помнікам драўлянай культавай (уніяцкай) архітэктуры.
Уяўляе сабой цэнтрычнае квадратнае ў плане двух'яруснае збудаванне. Ніжні ярус зрублены з брусоў у лапу і аддзелены ад верхняга шырокім гонтавым адлівам. Верхні ярус каркасны, складаецца з 8 стоек, аб'яднаных разнымі крывалінейнымі падкосамі, якія ствараюць своеасаблівую аркаду, паміж імі разная дашчаная агароджа. Увянчана званіца шатровым верхам з гранёным барабанам. Цікава тым, што з'яўляецца пераходным тыпам ад двух'яруснай да трох'яруснай.
Выгляд званіцы з часу пабудовы амаль не змяніўся, акрамя таго што адсутнічае з паўночнага боку невялікая драўляная прыбудова гаспадарчага характару з аднасхільным дахам, якая сустакаецца на фотаздымках 1970-х гг.
У 1988-1995 гг. на званіцы праходзіў рамонт.