Шыфр
113Г000436
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1845 г.
Званіца ў вёсцы Ківацічы знаходзіцца на тэрыторыі былога касцёла. Касцёл быў знішчаны ў час Вялікай Айчыннай вайны пры адступленні немцаў. Пабудова касцёла датуецца 1596 годам. Храм згарэў у 1798 годзе ад маланкі. У 1845 годзе ён быў рэканструяваны. Да гэтага часу адносіцца будаўніцтва і рэканструкцыя званіцы.
Пасля смерці ксяндза ў 1942 г. парафія спыніла сваё існаванне.
Пасля вайны званіца выкарыстоўвалася як хлеў для ўтрымання жывёлы. У 1994-1995 гг. былі праведзена расчыстка тэрыторыі былога касцёла і рамонт званіцы, пасля чаго будынак быў вернуты вернікам.
Званіца адносіцца да каркасна-зрубнага тыпу пабудовы, тыповага для палескага народнага дойлідства, і практычна пазбаўлена вонкавага дэкору.
На сённяшні дзень званіца касцёла св. Пятра і Паўла ў Ківацічах выкарыстоўваецца як званіца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён