Шыфр
313Г000060
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1910 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Званіца ўяўляе сабой васьмігранную вежу (васьмярык на чацверыку), якая ўмоўна падзяляецца на тры ярусы і абапіраецца на бабінец аднапавярховага царкоўнага збудавання складанага плана. Яна завяршаецца пакатым шатром з цыбулепадобнай галоўкай, якія былі адноўлены ў час рэканструкцыі храма ў 1990-я гг. Архітэктурна-дэкаратыўнае аздабленне помніка адзначана яскравымі рысамі так званага “рускага стылю”.