Навуковая канферэнцыя "Віцебскія старажытнасці"
Пра падзею
22 кастрычніка 2026 года ў 10:00 у Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання адбудзецца навуковая канферэнцыя «Віцебскія старажытнасці». У канферэнцыі возьмуць удзел вядомыя гісторыкі, археолагі, архівісты і музейныя работнікі з Віцебска, Мінска і Вялікага Ноўгарада. Удзельнікі прадставяць даклады, прысвечаныя гісторыі і культурнай спадчыне.
Адрас: 210023 г. Віцебск, пр-т Фрунзэ, 13