Шыфр
110Д000001_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1825 - 1826 гг.
Апісанне
Дуга Струве - найбольш дакладнае і каласальнае ў свеце вымярэнне дугі мерыдыяну, створанае вучонымі ў XIX стагоддзі. У працэсе вымярэння было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін - Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Украіны і Малдовы. На тэрыторыі Беларусі знаходзілася 30 такіх пунктаў. У выніку вымярэння былі атрыманы дадзеныя, якія шырока выкарыстоўваліся ў вымярэнні Зямлі.
Дуга Струве ўвайшла ў першы шэраг найважнейшых навуковых астранома-геадэзічных прац у свеце.
У 2000 і годзе спецыялістамі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Беларусі было знойдзена 19 пунктаў Дугі Струве, закладзеных у 1825-1826 гадах.
З 30 пунктаў Дугі Струве, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, тры пункта знаходзяцца на тэрыторыі Іванаўскага раёна (Чэкуцк, Асаўніца і Ляскавічы). 16 ліпеня 2005 года дадзеныя пункты былі ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.