зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Геадэзічная дуга Струве

Геадэзічная дуга Струве

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

110Д000001

410Д000001
комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Драгічынскі раён, Іванаўскі раён, Івацэвіцкі раён

Датаванне

ХІХ ст.

Апісанне

Дуга Струве - найбольш дакладнае і каласальнае ў свеце вымярэнне дугі мерыдыяну, створанае вучонымі ў XIX стагоддзі. У працэсе вымярэння было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін - Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Украіны і Малдовы. На тэрыторыі Беларусі знаходзілася 30 такіх пунктаў. У выніку вымярэння былі атрыманы дадзеныя, якія шырока выкарыстоўваліся ў вымярэнні Зямлі. У 2001 г. спецыялістамі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Беларусі было знойдзена 19 пунктаў Дугі Струве, закладзеных у 1825-1826 гг. 

У сувязі з тым, што ўсе градусныя вымярэнні ад пункта Фугленес да Стара-Някрасаўкі былі выкананы пад агульным тэхнічным і навуковым кіраўніцтвам В.Я. Струве, яна атрымала назву "Дуга мерыдыяну Струве" або скарочана - "Дуга Струве".

Досвед пастаноўкі работаў па градусных вымярэннях, даследаванні і апрацоўка матэрыялаў, выкананыя В.Я. Струве, уяўляюць вялікую цікавасць для сучасных геадэзістаў, бо шмат што з таго, што далі К.І. Тэнер, В.Я. Струве і іншыя іх актыўныя супрацоўнікі не згубіла сваё значэнне да нашых дзён. Іх працу немагчыма пераацаніць. Дуга Струве ўвайшла ў першы шэраг найважнейшых навуковых астранома-геадэзічных прац у свеце.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзіўся 31 пункт Руска-Скандынаўскай дугі мерыдыяну, вызначаны К.І. Тэнерам.

Старонка