зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

6. пункт «Бездзеж»

Апісанне

У 2001 г. спецыялістамі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Беларусі было знойдзена 19 пунктаў Дугі Струве, закладзеных у 1825-1826 гг. У сувязі з тым, што ўсе градусныя вымярэнні ад пункта Фугленес да Стара-Някрасаўкі былі выкананы пад агульным тэхнічным і навуковым кіраўніцтвам В.Я. Струве, яна атрымала назву "Дуга мерыдыяну Струве" або скарочана - "Дуга Струве".

На тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзіўся 31 пункт Руска-Скандынаўскай дугі мерыдыяну, вызначаны К.І. Тэнерам.

У 2006 г. на месцы трыангуляцыённых пунктаў былі размешчаны памятныя знакі: пастаменты з карэльскага граніта, на якіх указаны дакладныя геаграфічныя каардынаты дадзеных пунктаў.