зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

7. трыангуляцыйны пункт «Белін»

Шыфр

110Д000001_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1826 г.

Апісанне

Дуга Струве - найбольш дакладнае і каласальнае ў свеце вымярэнне дугі мерыдыяну, створанае вучонымі ў XIX стагоддзі. На тэрыторыі Беларусі знаходзілася 30 такіх пунктаў. На тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзіўся 31 пункт Руска-Скандынаўскай дугі мерыдыяну, вызначаны К.І. Тэнерам.Папярэднія вынікі супастаўлення вымярэнняў даўжыні базіснага боку (падставы), праведзеных з выкарыстаннем сучаснай спадарожнікавай апаратуры, з дадзенымі В.Я. Струве аказаліся сенсацыйнымі. Разыходжанне склала ўсяго 3,5 см пры даўжыні базісу больш 12 км.Па выніках даследавання было адназначна вызначана магчымае месцазнаходжанне самага паўночнага ў Беларусі пункта Конрады з дакладнасцю не грубей за 1 м. Па ўдакладненым месцазнаходжанні гэтага пункта былі вылічаныя каардынаты ўсіх астатніх, і пасля працяглых раскопак выяўлены пункт Белін.На пачатку ліпеня  2011 года спецыялісты РУП “Белаэракосмагеадэзія” і СП “Крэда-Дыялог” знайшлі пад цэглавай сцяжкай унутры фермы “Белін” ахоўную кірпічную кладку памерам 50*50 см., пад якой была знойдзена алавяная пласціна і вызначаны цэнтр трыганаметрычнай кропкі.