зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль Андрэеўскага касцёла: брама з агароджай

Шыфр

412Г000498_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1775 г., XVIII - пач. ХІХ стст.

Стыль

Барока

Апісанне

Славутасцю правабярэжнай часткі Слоніма з’яўляецца касцёл Св. Андрэя на плошчы імя Льва Сапегі. Гэта быў першы драўляны храм у гонар Св. Андрэя Апостала і Марыі Магдалены пабудаваны ў 1493 г. Існуючы храм пабудаваны з цэглы ў 1775 г.; адноўлены ў 1925 г. пасля разбурэння ў Першую сусветную вайну. Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1990-х гг. не дзейнічаў, выкарыстоўваўся як саляны склад. У 1990-я гг. перададзены вернікам.  

Рэстаўрыраваны па праекце архітэктара В. Атас пры ўдзеле М. Залатухі і  У. Ракіцкага. Асвячоны ў 1993 г. 

Касцёл – мураваны, аднанефны, прамавугольны храм, накрыты тросхільным дахам. У яго кампазіцыі пануюць дзве ярусныя вежы з фігурнымі шатрамі і высокім фігурным шчытом, які плаўна пераходзіць каля асновы ў бакавыя валюты.