Шыфр
412Г000498
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVIII - пач. ХІХ стст., 1775 г.
Апісанне
Касцёл Св. Андрэя на плошчы імя Льва Сапегі - першы драўляны храм у гонар Св. Андрэя Апостала і Марыі Магдалены. Храм пабудаваны з цэглы ў 1775 г. на месцы былога драўлянага касцёла, які быў пабудаваны ў 1493 г.
У гады Першай сусветнай вайны касцёл быў разбураны. У 1925 г. - адноўлены. Пасля Вялікай Айчыннай вайны і да 1990-х гг. не дзейнічаў, выкарыстоўваўся як саляны склад. У 1990-я гг. перададзены вернікам. Рэстаўрыраваны ў 1993 г.
Касцёл – мураваны, аднанефны, прамавугольны храм, накрыты тросхільным дахам, пабудаваны ў стылі барока. У яго кампазіцыі пануюць дзве ярусныя вежы з фігурнымі шатрамі і высокім фігурным шчытом, які плаўна пераходзіць каля асновы ў бакавыя валюты. У інтэр’еры высокі неф (14, 1 м) перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падружных арках з люнетамі (фрэскавы роспіс не захаваўся). Прэсбітэрый аддзелены ад яго бакавымі ляпнымі алтарамі і парталам. Да алтарнай часткі прымыкаюць бакавыя квадратныя ў плане сакрысціі. Прастора інтэр’ера асвятляецца высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. У паўночнай частцы храма на трох арках з гранёнымі бочкападобнымі апорамі і крыжовых скляпеннях умацаваны хоры, кулісы якіх маюць ілюзорны перспектыўны роспіс у тэхніцы грызайль.
Жылы корпус пры касцёле пабудаваны ў др. пал. XVIII ст. На карце Слоніма 1796 г. адзначаны як збудаванне Агінскага, на плане 1825 г. – шпіталь.