Шыфр
412Г000498_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1775 г. - пач. ХІХ ст.
Стыль
Барока, ракако
Апісанне
Існуючы храм пабудаваны з цэглы ў 1775 г.; адноўлены ў 1925 г. пасля разбурэння ў Першую сусветную вайну. Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1990-х гг. не дзейнічаў, выкарыстоўваўся як саляны склад. У 1990-я гг. перададзены вернікам. Рэстаўрыраваны ў 1993 г.
Касцёл – мураваны, аднанефны, прамавугольны храм, накрыты тросхільным дахам. У яго кампазіцыі пануюць дзве ярусныя вежы з фігурнымі шатрамі і высокім фігурным шчытом, які плаўна пераходзіць каля асновы ў бакавыя валюты.
У інтэр’еры высокі неф (14,1 м) перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падружных арках з люнетамі (фрэскавы роспіс не захаваўся). Прэсбітэрый аддзелены ад яго бакавымі ляпнымі алтарамі і парталам. Да алтарнай часткі прымыкаюць бакавыя квадратныя ў плане сакрысціі. Прастора інтэр’ера асвятляецца высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. У паўночнай частцы храма на трох арках з гранёнымі бочкападобнымі апорамі і крыжовых скляпеннях умацаваны хоры, кулісы якіх маюць ілюзорны перспектыўны роспіс у тэхніцы грызайль.