Шыфр
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская
Датаванне
ХVIII ст.
Апісанне
Складаўся з Богаяўленскай царквы, жылога корпуса і "эканамічнага" дома (не захаваўся). Быў абнесены агароджай, з боку вуліцы мураванай. Богаяўленскі сабор -- крыжова-купальны аднаапсідны храм з дзвюма аднаяруснымі вежамі на галоўным (заходнім) фасадзе. Над перакрыжаваннем асноўнага аб'ёму і трансепта -- высокі светлавы барабан са сферычным купалам, завершаным гранёным ліхтаром.