зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога манастыра базыльян: Петрапаўлаўская царква са званіцай, агароджай і брамамі дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера царквы: 3 алтары, амбон

Шыфр

412Г000062_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аграгарадок Баруны, вул. Савецкая, 45

Апісанне

У інтэр'еры 3 стукавыя барочна-ракайльныя алтары і амбон. Галоўны алтар двух'ярусны, на высокім цокалі. Першы ярус з 6 калон з карынфскімі капітэлямі і разарваным складана прафіляваным антаблементам. Над ім 4 скульптуры архангелаў. Больш аблегчаная кампазіцыя другога яруса алтара кампануецца вакол круглага акна-люкарны, фланкіраванага шчытом з выявамі Троіцы, анёлаў і ляпной кампазіцыяй "Глорыя" ў завяршэнні. Усходні алтар нагадвае галоўны, заходні выкананы пазней, дэкарыраваны сціпла. Пяцігранны амбон зроблены ў стылі ракако, вылучаецца багатым афармленнем наверша. Пад храмам існуе крыпта-пахавальня. Былая царква (касцёл) - помнік архітэктуры віленскага барока.