зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога манастыра базыльян: Петрапаўлаўская царква са званіцай, агароджай і брамамі; дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера царквы: 3 алтары, амбон; жылы корпус; капліца

Шыфр

412Г000062

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова XVIII стагоддзя

Стыль

барока

Апісанне

Базыльянскі мужчынскі манастыр у Барунах з'яўляўся адным з найбольш значных уніяцкіх цэнтраў у Беларусі. Манастыр быў заснаваны на сродкі, ахвяраванныя ў 1692 г. Мікалаем Пселякам (як варыянт Песьляк). Спачатку ў 1692 - 1694 гг. была пабудавана драўляная царква. Як толькі драўляная царква была завершана, па меркаванні І. Слюньковай, пачалося будаўніцтва побач мураванага храма ў гонар З'яўлення Дзевы Марыі. Яго будаўніцтва, хутчэй за ўсё, было завершана ў 1700 г. У архіўным дакуменце 1946 г. будаўніцтва царквы акрэслена 1695 - 1702 гг. У 1707 г. царква згарэла. У 1715 г. царква была адноўлена намаганнямі Льва Кішкі, мітрапаліта кіеўскага і галіцкага. Затым у 1747 - 1763 гг. храм быў рэканструяваны па праекце архітэктара А. Асікевіча. У выніку рэканструкцыі царква была пашырана. Па звестках І. Слюньковай, храм пачалі павялічваць у 1755 г., экспертызу работ ажыццяўляў Я. Глаўбіц.

У склад манастырскага комплексу ўваходзілі школка і капліца. У паўднёва-заходнім куце двара пабудавана двух'ярусная мураваная званіца. У 1833 г. манастыр быў перададзены праваслаўнаму ведамству. Да 1845 г. ў манастырскім корпусе размяшчалася духоўнае вучылішча. У 1874 г. манастыр стаў прыпісным да Віленскага Свята-Духава манастыра. У 1920 - 1922 гг. у былым кляштары дзейнічала беларуская настаўніцкая семінарыя, дырэктарам якой быў вядомы дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху С.Рак-Міхайлоўскі. У 1922 г. храм перададзены католікам як Петра-Паўлаўскі касцёл. Паводле акта абследавання былога ансамбля базыльянскага манастыра ў 1946 г., у гады Вялікай Айчыннай вайны ён не зведаў значных пашкоджанняў і разбурэнняў. Як запісана ў дакуменце, касцёл знаходзіўся ў здавальняючым стане, дзейнічаў.

 Петрапаўлаўская царква (касцёл) Уяўляе з сябе трохнефавую прамавугольную ў плане базіліку з паўкруглай апсідай. Будынак пастаўлены на цокаль з апрацаваных камянёў. Накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Пластычна вырашаны галоўны фасад, завершаны высокім фігурным атыкавым франтонам з бакавымі масіўнымі валютамі. Франтон вянчае металічны крыж. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Ансамбль былога манастыра базыльян: жылы корпус
Ансамбль былога манастыра базыльян: жылы корпус
Ансамбль былога манастыра базыльян: капліца
Ансамбль былога манастыра базыльян: капліца
Ансамбль былога манастыра базыльян: Петрапаўлаўская царква са званіцай, агароджай і брамамі дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера царквы: 3 алтары, амбон
Ансамбль былога манастыра базыльян: Петрапаўлаўская царква са званіцай, агароджай і брамамі дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера царквы: 3 алтары, амбон