Шыфр
212Г000141_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. XVIII ст.
Стыль
Ранні класіцызм
Апісанне
Першыя звесткі аб палацава-паркавым ансамблі звязаны з імем Пятра I, калі ён спыняўся тут у 1708 годзе падчас Паўночнай вайны. Канчаткова рэгулярна спланаваны палацава-паркавы ансамбль сфарміраваўся ў 2-ой палове XIX стагоддзя і ўключаў мураваны палац, гаспадарчыя пабудовы і парк з сажалкамі.
Гаспадарчая пабудова (вул. Камуністычная, 24) – помнік архітэктуры канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя, які прадстаўляе сабой аднапавярховы будынак, прамавугольны ў плане. Пабудаваны прыкладна да 1833 года.
Гаспадарчая пабудова (вул. Камуністычная, 26 А) – помнік архітэктуры канца XVIII стагоддзя, які прадстаўляе сабой аднапавярховы будынак, прамавугольны ў плане з невялікімі ваконнымі праёмамі, накрыты вальмавым дахам. Пабудаваны прыкладна ў 1770-1780-я гады.