212Г000141_1
Шыфр
212Г000141
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
У ансамбль былой сядзібы ўваходзяць палац, двухпавярховы флігель, службовы будынак (кухня), стайня, парк з вадаёмамi. Ансамбль былога палаца Храптовічаў месціцца ў цэнтральнай частцы гарадскога пасёлка Бешанковічы, на левым беразе Заходняй Дзвіны. Хутчэй за ўсё, што сядзібны дом у Бешанковічах быў пабудавана на мяжы XVІІІ і ХІХ ст. Палац складаўся з трох карпусоў: двухпавярховага галоўнага і двух аднапавярховых бакавых, размешчаных ззаду.
Галоўны фасад палаца быў вырашаны пад уплывам французскага класіцызму. Вылучаўся цэнтральным неглыбокім рызалітам, дзе быў размешчаны галоўны ўваход, над ім навісаў балкон з каванай ажурнай агароджай. Адзінымі дэкаратыўнымі элементамі на фасадзе былі падаконныя карнізныя паяскі, прамыя сандрыкі на дэкаратыўных кранштэйнах над вокнамі першага паверха, філянговы фрыз.
Аднапавярховыя бакавыя крылы былі вырашаны яшчэ больш спрошчана. Усе тры карпусы былі накрыты вальмавымі дахамі.
На першым паверсе пры ўваходзе існаваў невялікі хол з лесвічнай клеткай. Справа і злева ад хола знаходзіліся па два аднолькавых па памерах і ў плане пакоі. З боку паркавага фасада на першым паверсе ў цэнтральным корпусе размяшчаліся тры прамавугольныя ў плане залы і па дзве такія ж залы ў бакавых крылах, у месцы іх прымыкання да двухпавярховага корпуса і з боку тарцовых фасадаў. Іх планіроўка была анфіладнай. Памяшканні на другім паверсе былі жылымі, гасцінымі і г.д.
У даваенны перыяд будынак палаца выкарыстоўваўся як адміністрацыйны. У Вялікую Айчынную вайну захаваўся. У 1954 г. быў прыстасаваны пад школу.
За палацам у канцы XVІІІ - пачатку ХІХ стст. была пабудавана аранжарэя, пасаджаны парк. Службовыя будынкі (флігель, кухня, стайня) размяшчаліся з ўсходняга боку. Гаспадарчы двор знаходзіўся за межамі рэзідэнцыі. Да нашага часу захаваліся часткова.
Парк характарызуецца прыкметамі пераходнага перыяду ад рэгулярнага да пейзажнага. Аснову паркавых пасадак складалі дубы. У дэкаратыўным афармленні шырока выкарыстоўваліся кусты бэзу, рабінніку. З усходняга боку паркавы партэр з вадаёмам абмяжоўвалі ліпавая, а з заходняй - каштанавая алея, якія ўтваралі прамавугольнай формы цэнтральны баскет. З заходняга боку ад яго паралельна алеі каштану конскага ішла ліпавая алея (адноўлена ў 1953 г.).
212Г000141_1
212Г000141_2
212Г000947
212Г000141_3
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён