зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога палаца Храптовічаў: фрагменты парку

Апісанне

Фрагменты парка размешчаны ў цэнтры г.п.Бешанковічы і ўваходзяць у склад
“Ансамбля былога палаца Храптовічаў”, які фарміраваўся з канца XVII да пач. XIX стст.
У ансамбль уваходзілі палац, гаспадарчыя пабудовы, парк з сажалкамі. Перапланіроўкай парка ў пач. XIX ст. (з рэгулярнага ў пейзажны) можна растлумачыць своеасаблівыя формы яго вадаёмаў і некаторыя кампазіцыйныя асаблівасці. Так, ад рэгулярнага парка захаваліся галоўная алея і два вадаёмы ў цэнтральнай частцы, дзве тэрасы ў паўночнай і паўночна-ўсходняй частках парка. Свабодная планіроўка, выкарыстанне натуральных ландшафтаў і цэласнасць усіх элементаў, характэрныя для пейзажных паркаў, таксама адлюстраваны ў кампазіцыі парка ў Бешанковічах. На падставе гэтага прафесар В.В.Адамаў (1925) называў Бешанковіцкі парк “англа-французскім”. У 1997 г. Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамбль абвешчаны асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй мясцовага значэння. На сёняшні дзень — гэта батанічны помнік прыроды мясцовага значэння.