зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога палаца Храптовічаў: палац

Шыфр

212Г000947

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XVIII ст.

Стыль

Ранні класіцызм

Апісанне

Палац пабудаваны ў 1770-я гады ў стылі ранняга класіцызму на ўзор гарадскога асабняка. Падчас айчыннай вайны 1812 года ў палацы спыняўся імператар Францыі Напалеон І. У 1821 годзе ў палацы некаторы час жыў рускі імператар Аляксандр І. 17 верасня 1821 года ў Бешанковічах адбыўся парад рускіх войскаў, які прымаў сам імператар і ў якім бралі ўдзел будучыя дзекабрысты Трубяцкі, Мураўёў, Бястужаў-Румін і інш.

П-падобны ў плане будынак фарміруе цэнтральны двухпавярховы корпус, высунуты наперад і фланкіраваны аднапавярховымі флігелямі. Галоўны фасад вырашаны плоскасна, з цэнтральным двухступенчатым рызалітам, апрацаваным рустам на 1-м паверсе, і завершаны франтонам.  Над парадным уваходам – ажурны балкон (чыгуннае ліццё перш. пал. 19-га ст.) у стылі ампір: іанічныя калонкі, гнутыя кранштэйны, маскароны, меандр, акантавы ліст.