Шыфр
413В000519_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
Х - ХІІІ стст.
Гарадзішча размешчана ў развілцы вул. Інтэрнацыянальная і пер. Шчорса, з паўднёва-заходняга боку ад могілак Першай сусветнай вайны. Датуецца Х-ХІІІ стст. Авальная выцягнутая пляцоўка, з паўночна-заходняга боку заўважны рэшткі вала. Вышыня ўзвышша - 7 м. Культурнага слою на гарадзішчы не выяўлена. Тэраторыя помніка, акрамя паўднёвай часткі, занятай могілкамі і часткова парослай дрэвамі, задзірвававаная.
Гарадзішча абследаваў у 1963-1964 гг. В. Р. Супрун, у 1973-1974 гг. Л. Д. Побаль. Ля падножжа гарадзішча даследчыкамі выяўлена кружальная кераміка. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М. І. Ткачова, З.А. Харытановіч.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён