зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Археалагічны комплекс: замчышча Слонім-1, гарадзішча Слонім-Рышчыцы-2

Археалагічны комплекс: замчышча Слонім-1, гарадзішча Слонім-Рышчыцы-2

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000519

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

X-XIII стст.

Апісанне

Замчышча Слонім-1 размешчана ў цэнтры сучаснага горада, на узвышшы, паміж вул. Першамайская, Савецкая, Оперная, Маякоўскага, на левым беразе р. Шчара. Пляцоўка чатырохвугольная, з поўдня і ўсходу абмежаваная стромкімі схіламі, з поўначы і захаду - шырокімі рвамі. Вышыня узвышша каля 6 м. Тэрыторыя помніка амаль поўнасцю забудаваная, толькі паўднёвая частка і крыху ўсходняя - параслі дрэвамі. Датуецца ХІ-ХVІІ стст.

Першымі згадваюць пра Замчышча ў г. Слонім Н. Стаўпянскі і Ф.В. Пакроўскі.  Аднак археалагічнае даследаванне помніка распачаў толькі Г.І. Пех у пасляваенны  час. У 1959 г. быў закладзены першы раскоп. Быў выяўлены  магутны культурны слой (каля 5 м) з матэрыялам ХІ-ХVІІ стст. і рэшткамі жылых  дамоў з печамі. Раскопкі на помніку працягнуў Я.Г. Звяруга ў 1968 г. Былі атрыманны шматлікія археалагічныя матэрыялы (вырабы з  гліны, жалеза, дрэва, скуры, шкла, тканіны, косткі). Дзякуючы павышанай вільготнасці добра захаваліся насцілы вуліц з тонкіх бярвенняў і плашак. Абапал вуліц захаваліся рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў. У 1963-1964 гг. Замчышча было агледжана В.Р. Супруном, У 1973-1974 гг. Л.Д.  Побалем. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі В.Л. Лакіза, М.І. Ткачова, З.А. Харытановіч.

Гарадзішча Слонім-Рышчыцы-2 размешчана ў развілцы вул. Інтэрнацыянальная і пер. Шчорса, з паўднёва-заходняга боку ад могілак Першай сусветнай вайны, у былой в. Рышчыцы,  на левым беразе р. Шчара. Авальная выцягнутая пляцоўка, з паўночна-заходняга боку заўважны рэшткі  вала. Вышыня ўзвышша - 7 м. Культурнага слою на гарадзішчы не выяўлена. Тэрыторыя помніка, акрамя паўднёвай часткі, занятай могілкамі і часткова парослай дрэвамі, задзірвававаная. Датуецца Х-ХІІІ стст. 

Гарадзішча абследаваў у 1963-1964 гг. В. Р. Супрун, у 1973-1974 гг. Л. Д. Побаль. Ля  падножжа гарадзішча даследчыкамі была выяўлена кружальная кераміка. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М. І. Ткачова, З. А. Харытановіч.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка