Шыфр
311В000408_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Стаянка-1 эпохі позняга палеаліту (26 470±420 гадоў назад). Адкрыў Ю. Попель у 1928 г. Даследавалі ў 1929 і 1931 гг. К.М. Палікарповіч (50 м2), у 1959-60 гг. У.Дз. Будзько (122 м2), у 1976 г. У.П. Ксяндзоў (87 м2), у 2006 г. А.Г. Калечыц (звыш 200 м2). На стаянцы выяўлена каля 50 крамянёвых артэфактаў, косткі маманта, каня, быка, пясца, паўночнага аленя, шарсцістага насарога. Сярод крамянёвых прылад адна- і двухпляцовачныя нуклеусы, падвоены скрабок і праколка, пласціны і іх фр-ты, у т.л. са скошаным рэтушшу канцом, адшчэпы, масіўная пласціна са слядамі рэтушы, мікрапласцінкі з рэтушаваным краем, мікрапласціны з прытупленай спінкай, вастрыі тыпу гравет, масіўны клінок на пласціне. Невялікая колькасць знаходак з крэменю і іх тыпалагічны склад, палеанталагічныя матэрыялы сведчаць аб спецыялізаваным характары помніка і дазваляюць разглядаць яго як месца здабычы жывёл (паляўнічы лагер).