Шыфр
311В000408
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, аг. Юравічы, с/с Юравіцкі, на ўскраіне Мазырскай грады, на паўднёвы ўсход ад скрыжавання вул. Відолічы і выязной дарогі да шашы Р35 да г. Хойнікі
Датаванне
25 тысячагоддзе да н.э., Х - першая палова ХІ ст.
Апісанне
На тэрыторыі калгаснага саду. Вышыня гарадзішча над далінай Прыпяці 30 м. Адна пляцоўка плошчай каля 1 га умацавана падковападобным валам вышынёй да 6 м і ровам глыбінёй 4 м, другая -- плошчай 5 га з боку поля ўмацавана валам (знесены) і ровам (засыпаны). Даследвалі ў 1931 г. А.М. Ляўданскі і К.М. Палікарповіч, у 1965 і 1975 гг. У.Ф. Ісаенка. Культурны пласт 1 м. Знойдзена ляпная кераміка ранняга жалезнага веку, рэшткі ганчарных гаршкоў старажытнарускага часу, кафля 15-16 стст. Каля падножжа ўзвышша побач з гарадзішчам прасочаны рэшткі пасада.