зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Археалагічны комплекс «Юравічы»: старажытны горад перыяду сярэднявечча: дзядзінец, вакольны горад перыяду сярэднявечча

Шыфр

311В000408_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, аг. Юравічы

Датаванне

25 тыс. да н.э. - X - п. п. XI ст.

Апісанне

Гарадзішча (“дзядзінец”) - 10-11 ст. у вёсцы, на градзе вышынёй 30 м над далінай Прыпяці. Яго пляцоўка плошчай каля 1 га ўмацавана падковападобным валам вышынёй да 6 м і ровам глыбінёй 4 м. Вакольны горад - прымыкае да дзядзінца з паўднёва-ўсходняга боку. Плошча каля 6 га, з боку поля быў ўмацаваны валам і ровам (часткова пашкоджаны). На 2013 г. ус крыта 368 м2. Знойдзены рэшткі наземных зрубавых дамоў з печамі-каменкамі і падпечнымі ямамі, агароджы сядзібы, паўзямлянка з амаль непарушанай глінабітнай купальнай печчу. Сярод знаходак вылучаюцца каралавыя, шыферныя і сердалікавыя пацеркі, донца гаршка з кляймом (скандынаўская сімволіка), рагавы псалій з выразанымі галовамі драконаў (?), бронзавыя дэталі дружыннага пояса, падвескі і інш.