Шыфр
513В000245
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VІІІ ст. да н.э. – VІІІ ст. н.э.
Апісанне
Грунтовы могільнік з трупаспаленнем ранняга жалезнага веку на правым беразе Дняпра, у 0,5–1 км на поўнач ад вёскі Леніно, каля возера Чанаўка, у полі.
Пры ўзворванні пахаванняў выкрываюцца спаленыя чалавечыя парэшткі ў паласе даўжынёй да 80 м пры шырыні 50 м. Было зафіксавана 6–7 месцаў канцэнтрацыі кальцанаваных костак.
Селішча VI–IX стст. размешчана ў 100–120 м на паўночны захад ад могільніка.
На разараным полі сабраны фрагменты грубалепнай гладкасценнай і з расчэсамі керамікі з прымешкай дрэсвы ў цесце, таўшчынёй сценак 0,6–0,8 см, добрага абпалу. Знойдзены абломак неарнаментаванага грузіка шарападобнай формы.