зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

гідравузел «Дамброўка»: аднакамерны суднаходны шлюз, шлюз-рэгулятар

Шыфр

410Г000146_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

Датаванне

1829 - 1839 гг.

Апісанне

 гідравузел Дамброўка: аднакамерны суднаходны шлюз размешчаны на 91,5 км Аўгустоўскага канала. Быў пабудаваны ў 1829 годзе па праекце І.Прандзінскага ў комплексе са шлюзам-рэгулятарам. Перапад узроўню вады складае 310 см. Памеры яго камеры амаль стандартныя для ўсіх шлюзаў канала: 43,90 на 6,10 м. Шлюзаванне займае 25 хвілін. Адноўлены развадны мост, які падымаецца ўручную. Вароты на камерах шлюза выкананы з драўляных элементаў з дновымі адтулінамі для напаўнення і апаржнення камер шлюза пры шлюзаванні судоў і іншых плавальных сродкаў. Адчыненне і зачыненне варот адбываецца ўручную;

шлюз-рэгулятар гідравузла «Дамброўка» знаходзіцца на 91,5 км Аўгустоўскага канала. Шлюз-рэгулятар з дзесяціпралётным мастом самы вялік на ўсім канале, перагароджвае раку Чорная Ганча, па якой праходзіць траса канала і накіроўвае струмень вады ў суднаходны шлюз