410Г000146_9
Шыфр
410Г000146
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1824 г. - 1839 г.
Стыль
Цагляны стыль
Аўгустоўскі канал з'яўляецца унікальным гідратэхнічным збудаваннем 19 ст. Ідэя будаўніцтва канала належала тагачаснаму міністру фінансаў Польшчы князю Францішку Друцкаму-Любецкаму. Будаўніцтвам канала вырашалася задача стварэння воднага шляху з басейна Дняпра да портаў Балтыйскага мора ў абход тэрыторыі Усходняй Прусіі, якая ўвяла на тавары непамерныя пошліны. Аўгустоўскі канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера Ігнація Прандзінскага. Актыўнае будаўніцтва канала працягвалася да 1825 г. Былі пракапаны штучныя рэчышчы, пабудаваны шлюзы, масты, плаціны, паглыблены натуральныя вадаёмы. На будаўніцтве працавала больш 7000 рабочых пад кіраўніцтвам генерала Мале дэ Гранвіля і палкоўнікаў Росмана і самога Прандзінскага. На тэрыторыі, прылеглай да будучага канала, былі створаны прадпрыемствы па вырабу будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчыя, металургічныя. Сёння канал праходзіць па рэках Нараў, Бебжа, Нета, далей праз азёры Сайна, Нецка, Белае, Сцюдзёнае, па рацэ Чорная Ганча і адкрываецца ў Нёман. Другая лінія канала па рэках Нёман-Дубіса-Віндава (цяпер Вента) засталася незакончанай, паколькі ў канцы 19 ст. пачаў бурна развівацца чыгуначны транспарт.
Першапачаткова канал выкарыстоўваўся па сваім прамым прызначэнні - па ім перавозілі муку, соль, збожжа, крэйду, гіпс і г.д. У Аўгустове быў пабудаваны буйны порт і спецыяльныя дарогі для коней, каб цягнуць баржы ўверх па цячэнні. Водная траса была разлічана на праход суднаў да 40 м у даўжыню, да 5 м у шырыню і здольных перавозіць да 10 тон грузу. Але з сярэдзіны 19 ст. канал пачаў паступова прыходзіць у заняпад. З 1852 г. па ім сплаўлялі толькі лес, а з сярэдзіны 60-х гг. 19 ст. пра канал амаль цалкам забыліся. На канале было 18 шлюзаў (3 з іх знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі: Нёмнава, Дамбруўка, Валкушак; шлюз Кужынец - на мяжы Беларусі з Польшчай), мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў.
Шлюзы Аўгустоўскага канала - гэта сапраўдныя шэдэўры інжынернай думкі, пабудаваныя надзвычай старанна, дабротна і надзейна. Сцены камераў выкладваліся з масіўных камянёў і абліцоўваліся цэглай на растворы з так званай гідраўлічнай вапны. Найбольш слабыя элементы шлюзаў умацоўваліся склюдаванымі камянямі з пясчаніку. Абітыя жалезам дубовыя вароты ўстанаўліваліся на рухомых рычагах, а зверху мацаваліся пры дапамозе сталёвых прыстасаванняў. Каля шлюзаў узводзіліся цагляныя будынкі для наглядчыкаў. Кожны шлюз меў шыльдачку, на якой выбівалі дату заканчэння будаўніцтва і прозвішча кіраўніка аб'екта. Шлюз Валкушак пабудаваны ў 1829 г. пад кіраўніцтвам паручыка Карчакоўскага на 85 км канала. Шлюз Дамбруўка пабудаваны ў 1829 г. пад кіраўніцтвам капітана Арнольда на 91,5 км канала. Шлюз Нёмнава пабудаваны ў 1829 г. пад кіраўніцтвам капітана Яна Паўла Лелявеля. Гэта апошні і самы вялікі шлюз Аўгустоўскага канала на 101 км. Шлюзы былі адна- і дзвюхкамерныя, і адзіны ў Нёмнаве - трохкамерны, даўжыня яго трох камер - 43,5 м. Унікальнасць усіх гэтых збудаванняў тым больш уражвае, калі ўлічыць тагачасныя вельмі сціплыя тэхнічныя магчымасці.
410Г000146_9
410Г000146_7
410Г000146_3
410Г000146_6
410Г000146_10
410Г000146_1
410Г000146_5
410Г000146_8
410Г000146_4
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён