зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

гідравузел «Валкушык»: аднакамерны суднаходны шлюз, пагранічны шлюз-рэгулятар, рэшткі падмуркаў дома наглядчыка, сонечны гадзіннік

Шыфр

410Г000146_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1833 г.

Апісанне

Гідравузел «Валкушык»: аднакамерны суднаходны шлюз знаходзіцца на 85 км трасы Аўгустоўскага канала. Перапад узроўню вады складае 365 см. Шлюз аднакамерны, аддалены ад шлюза-рэгулятара, мае прыблізныя аналагі на польскім адрэзку Аўгустоўскага канала. Комплекс шлюза «Валкушык» знаходзіцца ў даліне ракі Чорная Ганча, непадалёку ад упадзення ў яе з правага берага ракі Валкушанка, ад якой у свой час атрымаў назву;

пагранічны шлюз-рэгулятар гідравузла «Валкушык» знаходзіцца на 83,4 км трасы Аўгустоўскга канала. Шлюз быў пабудаваны ў 1829 годзе па праекту І.Прандзінскага, будаўнічымі работамі кіраваў паручык-інжынер В.Карчакоўскі. Аналагам шлюза можа з'яўляцца шлюз-рэгулятар «Кужынец». Па фарватэру шлюза праходзіць дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь;

рэшткі падмуркаў дома наглядчыка на гідравузле «Валкушык». Дом наглядчыка нажаль не захаваўся. Магчыма, на пачатку ён быў драўляным. Гэта азначае, што ён адрозніваўся і па будаўнічым матэрыялам і па стылю збудавання ад іншых, захаваўшыхся на беларускай частцы канала, падобных аб'ектаў. У архівах Варшавы і Санкт-Пецярбурга не знойдзена матэрыялаў па даным аб'екце;

сонечны гадзіннік. Даследчыкаў Аўгустоўскага канала да цяперашняга часу хвалюе пытанне аб прыналежнасці да комплексу «Валкушык» сонечнага гадзінніка, які знаходзіцца непадалёку. Калі гэты аб'ект уваходзіў у комплекс шлюза, то тады трэба ўдакладніць з якой мэтай. Даследчыкі не выключаюць і тое, што сонечны гадзіннік мог належыць іншаму аб'екту – маёнтку Юзэфатава (да нашых дзён не захаваўся), дзе ў сярэдзіне XIX стагоддзя быў парк, і гадзіннік мог з'яўляцца яго часткай.