зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

шлюз-рэгулятар (водазборны шлюз) «Куркуль»

Шыфр

410Г000146_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Сапоцкінскі с/с

Датаванне

1833 г.

Апісанне

Шлюз размешчаны на 100-м км Аўгустоўскага канала, прыблізна на адлегласці 1,2 км ад шлюза “Нямнова” і з'яўляецца неад'емнай часткай комплекса суднаходнага чатырохкамернага шлюза “Нямнова”.

Праектныя чарцяжы шлюза Куркуль не знойдзены, час пабудовы можно вызначыць як адпаведнае ўзросту трохкамерным шлюза Нямнова - 1833 года. У XIX ст. рэгулятар, верагодна, выглядаў аналагічна падобным шлюзам на канале, гэта значыць, меў акаваныя жалезам застаўкі-завалы і мост сістэмы "журавель-пад’ёмнік". Рамонт шлюза праводзіўся ў 1872 годзе. 

Пачынаючы з 1932 па 1935 г. шлюз Куркуль падвяргаецца капітальнаму рамонту, які моцна змяніў яго першапачатковы выгляд. У выніку перабудовы была ажыццяўлена замена старой конструкцыі на бетонную пліту, якая абапіраецца на палі, у тым ліку з бетону была выраблена прапускная частка шлюза.