Шыфр
712Г000148
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1951 г.
Апісанне
Балюстрада размешчана з абодвух бакоў пр. Незалежнасці. Агульная даўжыня балюстрады 808,44 м. Падзелена на секцыі пастаментамі з высокімі дэкаратыўнымі вазамі. Вазы выкарыстаны двух відаў, якія адрозніваюцца вышынёй і формай. Кожная секцыя складаецца з ніжняй бэлькі і бэлькі-поручня. Сярэдзіна запоўнена балясінамі і прамежкавымі тумбамі. Балюстрада ўключае сходы ў парк з падпорнымі сценкамі.
Аўтары праекта балюстрады М. П. Паруснікаў і Г. П. Баданаў. Балюстраду яны запраектавалі разам з агароджай моста і спускамі на набярэжную ў 1951 г. Балюстраду ўзбагачаюць дэкаратыўныя вазы, адлітыя з бетону. Па праекце вазы былі адной формы і вышыні (146 см). Яны ставіліся на плінтус вышынёй 14 см квадратнага сячэння 70х70 см.
Балюстрада была ўсталявана ўздоўж праспекта з двух бакоў. Трэба адзначыць, што ў рэчаіснасці былі выкарыстаны вазы двух відаў. У агульную кампазіцыю з балюстрадай былі ўключаны лесвіцы спускаў на набярэжную і ў парк. Лесвіцу спуску ў парк імя Я.Купалы, аформленую шарамі і валютамі запраектаваў Я. Шапіра.