712Г000097
Шыфр
711Е000149
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1940–1950 гады
Праспект Незалежнсці - галоўны дыяметр і асноўная магістраль горада; перасякае яго з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход. З 1951 г. называўся Сталінскі, з 1961 г. Ленінскі, з 1990 г. праспект Скарыны, з 2005 г. праспект Незалежнасці. Даўжыня больш за 11 км., шырыня 48 - 70 м. Як галоўны гарадскі кампазіцыйны дыяметр арганізацыйна ўплывае на планіроўку і забудову ўсяго горада.
Пачаў фарміравацца ў 19 ст. Пасля Вялікай Айчыннай вайны галоўная магістраль створана на шырокай і выпрамленай трасе. На ўчастку ад плошчы Незалежнасці да праспекта Машэрава створаны ансамблі высокай архітэктурна-мастацкай вартасці, характар архітэктурнага афармлення якіх заснаваны на творчым асваенні класічнай спадчыны.
Ансамбль пр. Незалежнасці ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава – выдатны помнік горадабудаўніцтва канца 1940-х – 1950-х гадоў. Ствараўся ў адпаведнасці з першым пасляваенным генеральным планам г. Мінска, праектам рэканструкцыі вул. Савецкай (цяпер пр. Незалежнасці), праектам дэталёвай планіроўкі і забудовы цэнтральнай часткі г. Мінска і інш. У яго фарміраванні бралі ўдзел вядучыя савецкія архітэктары, якія прыехалі з Масквы, тагачаснага Ленінграда, так і беларускія. Адміністрацыйныя і жылыя будынкі вытраманы ў адной стылістыцы з выкарыстаннем ордэрнай пластыкі (калон, пілястр, франтонаў, сандрыкаў, парталаў, порцікаў, парапетаў, атыкаў, развітых карнізаў, пінаклей рознай формы, дэкаратыўных шароў, вазаў і інш.), ляпных элементаў (картушаў, гірляндаў, медальёнаў, разетак, арнаментальных фрызавых паясоў, паясоў з парэзкамі, кранштэйнаў і інш.). Як правіла, фасады тынкаваліся і апрацоўваліся рустам рознага тыпу. Тынкоўкі таксама прымяняліся розных відаў (тэразітавая, каляровая, каменная і інш.) Асаблівая ўвага надавалася парадным уваходам. На ліцавых фасадах дзверы прымяняліся дубовыя філянговыя, часам з зашкленнем і ажурнымі рашоткамі. У асноўным фасады будынкаў маюць сіметрычную кампазіцыю, што характэрна для архітэктуры класіцызму. У адной стылістыцы з будынкамі выкананы малыя архітэктурныя формы і элементы добраўпарадкавання (брамы, агароджы, ліхтары, лаўкі, урны, дэкаратыўныя вазы). Забудова праспекта валодае найвышэйшымі эстэтычнымі якасцямі, што з’яўляецца мастацкай каштоўнасцю. Неабходна адзначыць мемарыяльную каштоўнасць забудовы: на прапекце жылі заслужаныя людзі – палітыкі, грамадскія дзеячы, дзеячы навукі і мастацтва, аб чым сведчаць мемарыяльныя дошкі на фасадах дамоў. Ансамбль ствараўся з вялікім энтузіазмам і натхненнем савецкіх дойлідаў як гімн перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для захавання цэласнасці ансамбля пр. Незалежнасці неабходна падтрымліваць яго аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю і архітэктурнапланіровачную структуру, архітэктурную пластыку будынкаў, аўтэнтычныя аконныя і дзвярныя сталярныя вырабы, вітрынныя блокі, аддзелку фасадаў, аздабленне інтэр’ераў. Важна захоўваць планіроўку і зялёныя насаджэнні сквераў і бульвараў, парку, архітэктурнае афармленне і канструктыўнае рашэнне моста і набярэжнай пашыранага рэчышча Свіслачы са спускамі да ракі, тагачасныя балюстрадныя і чыгунныя агароджы, брамы, формы ліхтароў і іншыя гістарычныя элементы добраўпарадкавання. Усе названыя элементы дапаўняюць непаўторны вобраз аднаго з каштоўнейшых помнікаў горадабудаўніцтва савецкай эпохі – ансамбля пр. Незалежнасці.
712Г000097
712Г000148
712Г000161
712Г000163
712Г000164
712Г000170
712Г000176
712Г000177
712Г000178
712Г000179
712Г000167
712Г000188
712Г000189
713Г000028
713Г000098
713Г000162
713Г000166
713Г000274
712Г000181
713Г000159
712Г000169
712Г000187
713Г000091
713Г000173
712Г000096
712Г000052
713Г000160
712Г000190
712Г000185
712Г000165
712Г000186
712Г000168
712Д000213
712Г000150
712Г000151
713Г000152
712Г000184
712Г000154
712Г000385
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён