зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Барысаў камень

Шыфр

212В000608

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, у заходняй частцы Верхняга замку, каля Сафійскага сабора

Датаванне

ХІІ ст.

Апісанне

Камень-валун (палявы шпат чырванаватага колеру) каля 8 м акружнасці, паверхня няроўная. На камені высечаны шасціканцовы крыж (даўжыня больш за 1,5 м) і надпісы "ХС НИКА" і "Господи помози рабу своему Борису". Раней у басейне Заходняй Дзвіны было больш за 10 валуноў з аднолькавымі крыжамі і надпісамі. Мяркуюць, што крыжы выбіты паводле загаду князя Барыса Усяславіча ў 1-й трэці ХІІ ст. у сувязі з ажыяўленнем язычніцкіх вераванняў і для ўвекавечвання імя князя.