зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мастацтва выцінанкі Магілёўскай вобласці

Апісанне

Выцінанка - від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, для якога характэрныя, у асноўным, сюжэтныя і арнаментальныя кампазіцыі. 

У Магілёўскай вобласці ў кожным з 17 дамоў і цэнтраў рамёстваў выцінанка з'яўляецца або асобныма накірункам дзейнасці, альбо развіваецца ў клубных фарміраваннях, якія дзейнічаюць пры гэтых установах, а таксама ў дзіцячых школах мастацтваў. 

З пачатку 2021 года ў Беларусі носьбітамі беларускага мастацтва выцінанкі з'яўляецца каля 100 майстроў. У Магілёўскай вобласці дадзены від творчасці прадстаўляе больш 20 майстроў. 1 майстар мае статус “народны майстар”, 6 майстроў з'яўляюцца чальцамі Беларускага саюза майстроў. 

Сярод майстроў ёсць тыя, хто займаецца выцінкай на прафесійным узроўні, хто складае аснову спецыялістаў, якіх далучаюць для рэалізацыі праграм адукацыйных мерапрыемстваў па навучанню тэхналогіям выцінанкі, хто прадстаўляе дадзены від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўскай вобласці на фестывалях, выставах, конкурсах міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўнях.