Шыфр
112Г000151_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён
Датаванне
1870 г.
Апісанне
Будынак бровара уяўляе сабой прыклад эвалюцыі i ўдасканалення спіртавытворчасці на Беларусі з канца XIX - пач. XXI стст. Абавязковаму захаванню падлягаюць: масштаб будынка, аб'ёмна-прасторавае рашэнне, памеры i малюнак (шыб i дзвярэй) захаваўшыхся аўтэнтычных аконных i дзвярных праёмаў. Пабудаваны ў 1870 г. графам Францішкам Ксаверэям Пуслоўскім.
У 1957 г. была праведзена рэканструкцыя прадпрыемства, у 1960 г. яно было электрыфікавана, у 1965 г. - кацельня перайшла на прыродны газ.
У 1960 - 1980 гг. спіртзавод быў адным з лепшых у БССР па тэхніка-эканамічных паказчыках і быў прэміраваны двума машынамі УАЗ і трыма грузавымі аўтамашынамі. У 1973 г. была механізавана саладоўня, а ў 1980 г. вырабілі поўную замену абсталявання варачнага цэха.
У 2007 г. была праведзена чарговая рэканструкцыя, якая дазволіла не толькі павялічыць вытворчасць, але i падняць яе на больш якасны ўзровень.