112Г000151_4
Шыфр
112Г000151
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
др. пал. ХVІІІ - п. пал. ХІХ стст.
Комплекс сфарміраваны ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў пры Казіміры Міхаіле Пуслоўскім. Пасля маёнтак пераходзіў ад аднаго спадчынніка да іншага. Сядзіба размешчана на роўнай тэрасе возера Чорнае. Уяўленне пра яе дае адна з літаграфій з акварэлі Напалеона Орды і запісы Ю. Нямцэвіча, які наведаў сядзібу ў 1819. Сядзіба была закладзена ў найбольш прыўзнятай паўночна-заходняй частцы уладанняў. Цэнтральнае становішча ў ёй займаў палац, размешчаны сярод парка. Ад яго, па ўспамінах Ю. Нямцэвіча, якога прымаў Войцех, адкрывалася маляўнічая панарама на возера, супрацьлеглы бераг якога здаваўся «… бледнай блакітнай паласой, якая месцамі перарывалася зялёным гаем.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён