Шыфр
412Г000014_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Замкавая, 5
Датаванне
Каля 1643 г.
Апісанне
Будынак па вул. Замкавай № 5 — Камяніца Масальскіх, інтэрнат медуніверсітэта № 1. Паводле матэрыялаў «валоцнай памеры» ў 1560 г. раён вуліц «Вялікая Жыдоўская», «Жыдоўская Цесная» і «Жыдоўская школьная» (Замкавая, 2-я Працоўная і Вялікая Траецкая) быў забудаваны невялікімі драўлянымі і фахверкавымі дамамі, заселенымі галоўным чынам яўрэямі. Да сярэдзіны XVII ст. сітуацыя змянілася. Частка абшару была выкуплена ў магістрата князем Масальскім, які пабудаваў на вуліцы Замкавай вялікую камяніцу (Замкавая №5) і палац (Замкавая № 7). Прыкладны час пабудовы будынка каля 1643 года. Сёння гэта самы стары жылы будынак у горадзе. Паводле рэестра 1680 г. уся зямля і будынкі належалі біскупу Масальскаму. Будынкі гэтыя належалі Масальскім усё XVIII ст. У легендзе да плана 1753 г. напісана: «Старасты пана Масальскага палац з юрыдыкай...», а на плане Маркевіча 1780/83 гг.: «282. Палац біскупа віленскага», якім у тэты час быў адзін з Масальскіх. У 1925 г. тут было адчынена прадстаўніцтва фірмы “Фабрыка механічнага абутка ў Гродна“ і фірма па продажу скур “Самуэль Пінскі і К”.
Будынак трохпавярховы з падвалам, П-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана вялiкiм трохвугольным франтонам. У тымпане франтона паўцыркульная люкарна ў абрамленні з замковым каменем. На першым паверсе арачны праём праезда, дэкарыраваны руставаным абрамленнем. Паміж першым і другім паверхамі праходзіць паясок цягі. Сцяна першага паверха дэкарыраваны рустам.