зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000162

Катэгорыя каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 13 (інв. № 500/С-7849)

Датаванне

1950 г. - 1953 г.

Апісанне

П-падобны ў плане пяцiпавярховы будынак. Першы паверх заняты магазінамі і кінатэатрам "Цэнтральны", вестыбюльная група якога размешчана ў межах дома, фае з глядзельнай залай -- у двухпавярховай прыбудове з боку двара. Галоўны фасад расчлянёны на 3 ярусы. Ніжнія ярусы трактаваны масіўна за кошт апрацоўкі атынкаванай паверхні рустам пад камень і арачных праёмаў у цэнтры фасада. Высокія арачныя праёмы лоджыі кінатэатра і праездаў аформлены руставанымі абрамленнямі. У прасценках паміж аркамі кінатэатра змешчаны прамавугольныя нішы над імі круглыя. На флангах фасадная сцяна на першым паверсе члянёна высокімі прамавугольнымі вітрыннымі вокнамі і двярнымі праёмамі ўваходаў у магазіны, якія аформлены простымі парталамі з прамымі сандрыкамі.