зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

712Г000178

Катэгорыя каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 29 (інв. № 500/С-12434)

Датаванне

1957 г.

Апісанне

Будынак 7 - 8-мі павярховы з падвалам складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Крыло па пр. Незалежнасці складаецца з трох злучаных пад вуглом аб'ёмаў, крыло па вул. Я.Купалы прамавугольнае ў плане. Будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. Галоўныя і тарцовыя фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вугал будынка, арыентаваны на пр. Незалежнасці, зрэзаны, вырашаны ў форме рызаліта.Галоўныя фасады за малым выключэннем маюць аднолькавае архітэктурнае рашэнне. Цокальны і першы паверхі аддзелены карнізнай цягай. Шырокія прафіляваныя карнізныя цягі падзяляюць фасады паміж чацвёртым і пятым, пятым і шостым паверхамі.Фасадная сцяна на ўзроўні цокальнага і першага паверхаў апрацавана рустам, прарэзана прамавугольнымі аконнымі і вітрыннымі праёмамі.