Шыфр
713Г000347
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 г.
Апісанне
Жылы дом паводле тэхнічнага пашпарта пабудаваны ў 1953 г. На жаль, у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі праект жылога дома, альбо акт дзяржаўнай камісіі аб прыёмцы будынка ў эксплуатацыю не выяўлены, таму аўтар праекта не ўстаноўлены. Праектная дакументацыя, найбольш верагодна, была распрацавана ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х гадоў. Архітэктурнае рашэнне жылога дома адпавядае стылістычным асаблівасцям таго перыяду. Фасад жылога дома вырашаны з выкарыстаннем спрошчанага набора характэрных стылявых прыёмаў. Ён мае яруснае чляненне з уцяжарваннем ніжняга яруса рустоўкай і вялікімі вітрыннымі вокнамі. Трэба адзначыць, што такія ж вітрынныя вокны ў 1949 - 1950 гг. праектавалі В. Астроўская і М. Драздоў у жылым доме па вул. Маскоўскай, 9. Галоўным матывам верхняга яруса з'яўляецца вертыкальнае чляненне фасада трыма гранёнымі эркерамі. Пластыка фасада ўключае цягі, ляпныя філёнгі, гірлянды, ліштвы, сандрыкі, дзвярныя парталы, кранштэйны. За час існавання жылога дома істотных перабудоў не адбывалася. На галоўным фасадзе з левага краю дзвярны праём перароблены ў аконны, часткова заменена аконная і дзвярная сталярка. Да правага тарцовага фасада дома прыбудаваны сучасны будынак.