Шыфр
513Е000774_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
цагляны стыль
Мураваны аднапавярховы неатынкаваны будынак, пафарбаваны ў два колеры. Галоўным з’яўляецца паўночны фасад будынка, які выходзіць на Інтэрнацыянальную вуліцу (былую Прысутную). Кампазіцыя фасаду сіметрычная. Фланкіруючыя рызаліты завершаны чатырохсхільным дахам. Вокны прамавугольныя з фігурнымі завяршэннямі і падваконнамі цягамі. Плоскасць фасада раздзелена фігурнымі лапаткамі. Фасад завершаны развітым карнізам з сухарыкамі і дэкаратыўнымі кранштэйнамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён