Шыфр
412Г000503_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец 19 - пач. 20 ст.
Апісанне
Займае вуглавое становішча ў радзе гістарычнай забудовы паўночна-ўсходняга боку плошчы на перасячэнні з вуліцай В. Крайняга. Дом атрымаў складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, планіровачную аснову якой вызначылі асаблівасці канфігурацыі ўчастка забудовы.Двухпавярховы аб'ём будынка мае кампактны пяцігранны план. Яго фасады, арыентаваныя на плошчу Леніна і вуліцу В. Крайняга, атрымалі насычаны архітэктурны дэкор, выкананы сродкамі арнаментаванай цаглянай муроўкі. Малюнак дэкору геаметрычны, зубчасты, паўтараецца ў сандрыках прамавугольных аконных праёмаў, завяршаючых і міжпавярховых карнізах. Фасады не тынкаваныя. Вуглы будынка вылучаны лапаткамі, на першым паверсе апрацаванымі пад руст, на другім дэкарыраванымі геаметрычным арнаментам, змураваным з цэглы. Фасады падзелены фрызавым поясам, завершаны карнізам з ступеньчатымі сухарыкамі.