412Г000503_3
Шыфр
412Г000503
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
з XVII ст.
Гістарычная забудова плошчы Леніна прадстаўлена жылымі дамамі другой паловы XVIIІ - пачатку ХХ стст.
Захаваўся фрагмент такой забудовы другой паловы XVIIІ ст., які ўключае дамы № 7, 9, 11. Яны былі пабудаваны М.К. Агінскім для прыдворных рамеснікаў. Пастаўленыя адзін каля аднаго аднапавярховыя дамы арыентаваны на плошчу тарцовымі фасадамі. Гэта стварала характэрны для гарадской забудовы другой паловы XVIIІ ст. бесперапынны ланцуг аднатыпных фасадаў, як правіла, завершаных трохвугольнымі шчытамі.
Плоскасная пабудова (дамы № 6, 8, 10, 12) спалучаецца з выгнутым у плане фрагментам (дамы № 7, 9, 11), які паўтарае крывалінейны абрыс усходняга боку плошчы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён