Шыфр
412Г000503_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ ст. - пач. ХХ ст.
Стыль
мадэрн
Апісанне
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Традыцыйна выходзіць на плошчу вузкім тарцовым фасадам. Планіровачна развіты ў глыбіню невялікага квартала. Фасады цагляныя не тынкаваныя. Архітэктурнае вырашэнне будынка характэрна для асноўнай масы жылой цаглянай забудовы горада гэтага часу. Выкарыстаны немудрагелісты архітэктурна-пластычны дэкор цаглянай муроўкі, элементы дэкору пафарбаваны ў белы колер. Будынак вылучаецца сярод забудовы паўночна-заходняга боку плошчы насычанасцю краповак на галоўным фасадзе. Фасад фланкіраваны лапаткамі: на першым паверсе ўвагнута-выпуклымі, на другім -- у выглядзе паўкалонак са складанымі капітэлямі. Першы паверх аддзелены прафіляванай цягай. Сцяна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі карнізнымі паяскамі з сухарыкамі і дэкарыраванымі сандрыкамі з сухарыкамі. З левага боку праём замураваны. На другім паверсе вокны ў абрамленнях з дэкаратыўнай муроўкі.