Шыфр
413Г000514_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Ваенны гарадок для расійскіх войск быў заснаваны на мяжы 19 – пачатку 20 ст. на ускраіне г. Слоніма па былой вул. Жыровіцкай. Яна адносіцца да найбольш старажытных у Слоніме. Узнікла ў сувязі са стварэннем у 16 ст. Жыровіцкага манастыра і злучала Слонім з Жыровічамі. Ваенны гарадок уяўляў сабой вялікі комплекс будынкаў, аснову якога складалі казармы, жылыя дамы, службовыя пабудовы.
Жылыя дамы – двух’павярховыя, прамавугольныя ў плане будынкі, накрытыя двусхільным дахам. Сцены дамоў цагляныя не тынкаваныя. Дамы ўзведзены для сем’яў камсастава 117 Яраслаўскага і 118 Шуйскага палкоў, па тыповых праектах у характэрным для таго часу цагляным стылі. Мастацкая выразнасць муроўкі дасягалася выкарыстаннем высокаякаснай абліцовачнай і лякальнай цэглы. Нескладаным архітэктурным дэкорам (карнізамі з сухарыкамі) аформлены коміны на даху.