Шыфр
413Г000514_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Ваенны гарадок для расійскіх войск быў заснаваны на мяжы ХІХ – пачатку ХХ ст. на ускраіне г. Слоніма па былой вул. Жыровіцкай. Яна адносіцца да найбольш старажытных у Слоніме. Узнікла ў сувязі са стварэннем у XVI ст. Жыровіцкага манастыра і злучала Слонім з Жыровічамі. Ваенны гарадок уяўляў сабой вялікі комплекс будынкаў, аснову якога складалі казармы, жылыя дамы, службовыя пабудовы.
Жылы дом аднатыпны з домам № 2. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады не тынкаваныя, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам, завершаным фігурным франтонам.