зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000655_14

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава, 18

Датаванне

1884 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. Па гарызанталі падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы ў простых абрамленнях з замковым каменем. Крайні праём з усходняга боку замураваны. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі шырокімі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. У цэнтр фасада на другім паверсе размешчаны балкон на фігурных кранштэйнах і з літай агароджай.