зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000655

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава

Апісанне

Вуліца Кірава знаходзіцца ў цэнтры горада. Ад вуліцы Калючынскай да вуліцы Будзённага.  Названа ў гонар С.М. Кірава ў 1940 г. Працягласць 700 м. Забудавана ў асноўным двухпавярховымі дамамі.  

Сфарміравалася, хутчэй за ўсё, яшчэ ў XV ст. Выходзіла з месца скрыжавання з Калюцінскай вуліцай і далей ішла паралельна Азёрскай да гарадской мяжы. Належала да групы галоўных камунікацыйных артэрый усходняга напрамку.

У канцы XVІІ ст. вуліца называлася Рэзніцкай і была заселена пераважна мяшчанамі. Найбольш значныя будынкі на правым баку вуліцы ў гэты час – рэзідэнцыя і карчма смаленскага скарбніка Граткоўскага. З сярэдзіны стагоддзя частку вуліцы займаюць езуіты. Акрамя таго сюды была перанесена з тэрыторыі г.зв. Ніжняга замка Уваскрасенская царква. Супрацьлеглы бок займалі ўладанні Бухавецкага, ордэн камедулаў з Віграў, Канстанцін Дзіва, лаўнік Пётр Ляўковіч, Курыловіч, Годфрыд. Побач ляжаў “пляц пані Фолтыновай”, удавы вядомага ў горадзе магістрацкага ўрадніка Фолтына Шульца. Ля самай мяжы горада ляжала г.зв. пасэсія Ілевічоўскай. 

У XVІІІ ст. на вуліцы размясціліся палацы і рэзідэнцыі магнатаў Патоцкіх, Сабалеўскіх, Валаў. У 1783 г. вуліца ізноў абазначана як Мірсніцкая, праўда, да 1860 г., калі была перайменавана ў вуліцу Паліцэйскую, ізноў згадвалася пад назвай Рэзніцкая. Моцна пацярпела ад пажару 1885 г. 

У 1824 г. названа ў гонар першага пасляваеннага прэзідэнта Гродна Эдварда Лістоўскага. У 1940-я гг. назва зменена на Кірава. 

Асноўная забудова, захаваная да нашых дзён, адносіцца да канца ХІХ – пачатку ХХ ст. На вуліцы часткова месціцца комплекс езуіцкага калегіума і старых будынкаў губернскай турмы. У доме № 5 з канца 1893 да канца 1897 г. жыў урач-акуліст, стваральнік мовы эсперанта Лазар (Людвік) Заменгоф. 

Старонка