Будынак

Шыфр

413Г000655_18

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава, 31

Датаванне

1885 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак двухпавярховы з сутарэннямi i мансардай Т-падобны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Галоўны фасад нетынкаваны, сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная i бакавыя часткi будынка вылучаны неглыбокiмi рызалiтамi. На бакавых рызалiтах размешчаны балконы з лiтымi чыгуннымi агароджамi на фігурных кранштэйнах (з заходняга боку агароджа страчана). У цэнтральным рызаліце знаходзіцца парадны ўваход з філянговымі разнымі дзвярыма і парталам. Унутры лесвіца драўляная. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай з сухарыкамі, падаконнымі цягамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, на другім паверсе падкрэслены падаконнымі філёнгамі, у рызалітах аконны і дзвярныя праёмы балконаў дэкарыраваны прамымі сандрыкамі.