Шыфр
413Г000655_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава, 4
Датаванне
1901 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак трохпавярховы з падвалам трапецападобны ў плане. Трэці паверх надбудаваны ў пасляваенны час. Складаецца з двух зблакаваных аб'ёмаў. Галоўны фасад зацёрты па цэгле і пафарбаваны. Паўночны аб'ём крыху вышэйшы. Яго галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Вуглы і цэнтральная частка акцэнтаваны пілястрамі. Паміж першым і другім паверхамі праходзіць паясок цягі. Другі і трэці паверхі падзелены карнізам. На першым паверсе лучковыя аконныя праёмы і ў цэнтры два арачныя дэкарыраваны ў верхняй частцы абрамленнем з замковым каменем, падаконнымі карнізнымі паяскамі. На другім паверсе ўсе аконныя праёмы лучковыя ў паўабрамленнях з замковым каменем падкрэслены падаконнай цягай і нішамі. На трэцім надбудаваным паверсе прамавугольныя аконныя праёмы з прамымі сандрыкамі, падаконнымі карнізамі і нішамі.