Шыфр
413Г000655_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава, 35
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак пабудаваны ў 1900 г. Гэта быў мураваны двухпавярховы дом, крыты дахоўкай. Належаў Л. Фанішэўскаму. Акрамя жылых кватэр у доме размяшчалася лаўка каланіяльных тавараў. У пачатку 1920-х г. чарапічны дах быў заменены на жалезны. Па звестках на 1924 г. на першым паверсе знаходзіліся магазін і абутковая майстэрня, на другім паверсе -- жылыя памяшканні. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна. З заходняга краю фасада раней існаваўшы арачны праезд (цяпер замураваны, зроблены ўваходы ў магазін) і галоўны ўваход у цэнтры фасада фланкіраваны лапаткамі, на ўзроўні першага паверха руставанымі. Такой жа лапаткай акцэнтаваны вугал з усходняга боку фасада.