Шыфр
413Г000655_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Кірава, 40
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак двух-,трохпавярховы П-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Фасады нетынкаваныя (цяпер патынкаваныя тыльныя фасады дваровых крылаў). Паўднёвы аб'ём, арыентаваны на вул. Кірава, двухпавярховы з падвалам. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі: у цэнтры і па флангах вылучаны несапраўднымі рызалітамі. У цэнтральным рызаліце размешчаны дзвярны праём (замкнёны), аформлены брылем на кранштэйнах. Фасадная сцяна падзелена міжпаверхавай цягай з сухарыкамі, цягай пад вокнамі другога паверха, завершана карнізам са ступеньчатымі сухарыкамі. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, на першым паверсе падаконнымі нішамі, на другім -- падаконнымі філёнгамі. У рызалітах аконныя праёмы на другім паверсе вылучаны паяскамі ступеньчатых сухарыкаў. Асіметрычна з усходняга боку фасада размешчаны балкон з ажурнай агароджай. Тарцовы ўсходні фасад завершаны карнізам з сухарыкамі і трохвугольным франтонам.